Чытайце беларускае лепшае

Ліпскі, У.С. Цімох Вохвох : аповесць-казка пра хлопчыка, ад якога аднойчы ўцёк мабільнік

развернуть

Ліпскі, У.С. Цімох Вохвох : аповесць-казка пра хлопчыка, ад якога аднойчы ўцёк мабільнікі : для дзяцей малодшага школьнага ўзросту / Уладзімір Ліпскі ; мастак Святлана Стахоўская. – Мінск : Народная асвета, 2022. – 35 с. : іл. – (Казкі для вундэркіндаў).

У аповесці-казцы вядомага беларускага аўтара расказваецца пра хлопчыка Цімоха, у якога раптам знік мабільнік. Вы даведаецеся, як Цімох пачынае новае жыццё без электроннай прылады, як адкрывае для сябе па-новаму людзей, прыроду, вусныя легенды, казкі, гульні ад сваёй вясковай бабулі і цікаўнай вясковай дзяўчынкі Анюткі – пра ўсё гэта ў займальнай аповесці-казцы.

свернуть

Карлюкевіч А.М. Пясочнае мора

развернуть

Карлюкевіч А.М. Пясочнае мора : казкі і апавяданні : для дзяцей мал. і сярэд. шк. узросту / Алесь Карлюкевіч ; мастак Алена Карповіч. – Мінск : Звязда, 2022. – 64 с. : іл.

Дзяцінства - гэта радасць, гульні, верныя сябры, клапатлівыя бацькі, любімая школа. У новым зборніку казак і апавяданняў А. Карлюкевіч адкрывае сусвет дзяцей, паказвае іх таямніцы, мары. што лепш: узяць ад прыроды ці зрабіць нешта добрае для яе? Што дапаможа ў складанай сітуацыі? Ці есть месца для мары? Чый гасцінец лепшы? Любы колер - гэта які? Якія правы ў чарапахі? і ці заўседы бацькі добрыя? Адказ на гэтыя пытанні дзеці і дарослыя знойдуць у кнізе.

свернуть

Вітка, В. Прыгоды Васі Вяселкіна

развернуть

Вітка, В. Прыгоды Васі Вяселкіна : казкі : для мал.шк.узросту/ В.Вітка ; маст. Л. Зеневіч. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2021. – 64 с. : іл. – (Кнігі нашага дзяцінства).

Гэта кніга для тых, хто любіць прыгоды і падарожжы. З героем кнігі Васем Вясёлкіным не засумуеш! Ён ведае: свет цудоўны, а той, які пачынаецца ад роднай хаты - самы незвычайны. Выпраўляйцеся разам з Вясёлкіным у госці - спачатку да буслоў у буслянку, пасля і да цара-зубра ў Белавежскую пушчу - самі пераканаецеся. Вася Вясёлкін сам даведваецца шмат цікавостак і дзеліцца з тымі, хто любіць чытаць, а ў моўную скарбонку назапашвае сакавітыя словы, з якіх саткана мова твораў Васіля Віткі.

свернуть

Бутэвіч, А.І. Прыгоды Віруса Шкодзі

развернуть

Бутэвіч, А.І. Прыгоды Віруса Шкодзі : казкі : для мал. шк. узросту / Анатоль Бутэвіч ; маст. Кацярына Ваніна. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя Петруся Броўкі, 2021. – 48 с. : іл. – (Беларускія пісьменнікі - дзецям).

Карыстальнікам камп’ютэраў, відаць, неаднойчы даводзілася сутыкацца з праблемамі, створанымі камп’тэрнымі вірусамі. Пра аднаго з іх – Віруса Шкодзю – і распавядаецца ў новай кнізе вядомага пісьменніка Анатоля Бутэвіча. Незвычайныя прыгоды і адмысловыя штукарствы хітрага, вераломнага – а часам наіўнага і нават... закаханага Віруса пацешаць юных чытачоў і дарослых, падаруюць радасць ад сустрэчы з кнігай.

свернуть

Бадак, А.М. У цемным лесе за сіняй рэчкай

развернуть

Бадак, А.М. У цемным лесе за сіняй рэчкай : казачная аповесць: для дзяцей мал. І сярэд.шк. узросту / Алесь Бадак ; маст. Марыя Міцкевіч. – Мінск : Звязда, 2022. – 112 с. : іл.

Юных чытачоў гэтай кнігі чакаюць захапляльныя прыгоды сястры і брата Луізы і Гардзея, якія траплялі ў дом змрочнага Ваўкалака. Чыстыя сэрцы і добрыя памкненні герояў казачнай аповесці дапамогуць перамагчы закляцце Вядзьмаркі.

свернуть