Неделя родного языка пройдет с 19 по 23 сентября

19.09.2022

Мова родная, беларуская

Ты – мая назаўсёды любоў.

Родная мова. Непаўторная, мілагучная і пявучая. У народа няма большага багацця, чым яго мова. Без мовы не можа існаваць і развівацца грамадства.

Сёння ў свеце шмат прыгожых моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, блізкімі, сябрамі.

 Мы – беларусы. Родная мова наша – беларуская!

 Размаўляйце па-беларуску. Паспрабуйце сёння сказаць сваім блізкім “Добры дзень!, “Вітаю”, “Дзякуй”, “Калі ласка”…

Беражыце наша нацыянальнае хараство, багацце, беражыце душу нашай нацыі!

п/п

Час/

месца правядзення

Назва

мерапрыемства

Адказныя

1.

20.09.2022

Выстава малюнкаў

«Цікавая літара» (5-7 классы)

Выхавацелі

 

2.

23.09.2022

Трансляцыя відэаролікаў «Чытаем вершы і прозу на роднай мове»

(8-12 класы)

Класныя

кіраўнікі

3.

На працягу тыдня

Класныя і інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя Дню роднай мовы

(5-12 класы)

Класныя

кіраўнікі

4

22.09.2022

Інфармацыйная афіша «Знаёмцеся – беларуская мова!»(10-12 класы)

Выхавацелі

5.

На працягу тыдня

Гастранамічны фэст “Беларуская кухня”

Леўчык А.В.

7.

23.09.2022

Флаер-фэст “Мой родны кут, як ты мне мілы...”

(8-9 класы)

Класныя

кіраўнікi

8.

На працягу тыдня

Свінка Пэпа на беларускай мове. Беларуская мова для маленькіх (прагляд мультфільмаў) 2-4 класы

Настаўнікі